Музейна-педагагічныя заняткі

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” распачыў цыкл музейна – педагагічных заняткаў “Музейная скарбніца”. Супрацоўніцтва музея і школы ў значнай ступені базіруецца на выкарыстанні спецыфічных магчымасцей музея, у якім навучанне і выхаванне асноўваюцца на падставе рарытэтных музейных прадметаў.

На першы занятак “Скарбы з музейнага куфра” быў запрошаны 4 “б” клас Івянецкай сярэдняй школы. З цікавасцю дзеці знаёміліся з прадметамі з куфра: ручнік, прас, збан, самавар, кашуля. Новыя веды, заданні, загадкі, магчымасць дакрануцца да даўніны – усё гэта стварыла пэўны настрой далучнасці да традыцыйнай культуры беларусаў.

488