Імпрэза «Восеньскі матыў»


30 верасня 2022 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Восеньскі матыў” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Вераснёўскі настрой, апошняе цяпло сонечных промняў, прыгажосць і лёгкая самота. Усё гэта адлюстравалася ў цудоўных творах музыкі і паэзіі.

У выкананні ансамбля прагучаць кампазіцыі Георга Фрыдрыха Фукса, Мікалая Рымскага-Корсакава, Мануэля дэ Фалья, Ісаака Альбеніса, Вернера Йостэна, Астара П’яцолы.

Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Эла Іванова (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Максім Забара (фагот).
Акрамя таго, вас чакае восеньская беларуская паэзія ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць у касе музея).
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61, а таксама музейных старонках у сацыяльных сетках.

 

https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/318973?fbclid=IwAR3cEL0...

91