Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» — унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. З 2012 года ён стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці ўсёй краіны. Удзельнікі форуму і запрошаныя госці збіраюцца на некалькі дзён у адным з гарадоў Беларусі, каб абмеркаваць актуальныя праблемы развіцця музейнай справы, прадэманстраваць свае дасягненні. У 2022 годзе форум будзе праведзены ў Мінску. Асноўныя мэты форуму «Музеі Беларусі»:
- адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры, далучэнне да яе шырокіх пластоў грамадства;
- паказ і папулярызацыя дзейнасці музеяў, вынікаў навукова-даследчай і культурна-асветніцкай працы;
- стымуляванне выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у музейнай справе;
- прасоўванне інавацыйных падыходаў у музейнай справе, накіраваных на захаванне і інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
- кансалідацыя музейнай супольнасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форума;
- пашырэнне дзелавых кантактаў і партнёрства паміж музеямі і арганізацыямі з іншых галін прафесійнай дзейнасці;
- развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей.
Напярэдадні V Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» мы вырашылі ўзгадаць, як выглядалі павільёны музеяў у 2012, 2014, 2016 і 2019 гадах.
I Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў 12 — 14 кастрычніка 2012 года ў Гродне. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 150 музеяў Беларусі. У рамках замежнай праграмы форума выступілі спецыялісты з Іспаніі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Літвы, Ізраіля, Славакіі, Латвіі і іншых краін. Падрабязней пра І Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» вы можаце прачытаць тут. Паглядзець, як выглядалі павільёны можаце тут.
II Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў 26 — 27 верасня 2014 года ў Гомелі. Тэма форуму — «Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння». Падрабязней пра ІІ Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» вы можаце прачытаць тут. Паглядзець, як выглядалі павільёны можаце тут.
III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў 30 верасня — 2 кастрычніка 2016 года ў Магілёве. Яго тэма — «Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы», а дэвіз — «Разбураючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансерватызм». Падрабязней пра III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» вы можаце прачытаць тут. Паглядзець, як выглядалі павільёны можаце тут.
IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» прайшоў 4 — 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце. Тэма форуму — «Музей: навука, інавацыя, камунікацыя». Падрабязней пра IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» вы можаце прачытаць тут. Паглядзець, як выглядалі павільёны можаце тут.
V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» пройдзе 2-4 снежня 2022 года ў Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю пра V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» вы можаце прачытаць тут.
Да сустрэчы на V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»,
каманда Museum.by